BE RU EN

Эрмітаж не збіраецца вяртаць Беларусі нацыянальныя культурныя каштоўнасці

  • 6.10.2014, 9:06

Дзяржаўны Эрмітаж не збіраецца вяртаць Беларусі нацыянальныя культурныя каштоўнасці.

Такую выснову можна зрабіць з інтэрв'ю яго дырэктара Міхаіла Піятроўскага ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», паказанай 5 кастрычніка, піша БелаПАН.

Вядомаму расейскаму спецыялісту было зададзенае канкрэтнае пытанне аб рэстытуцыі, аб тым, ці можа Эрмітаж «падзяліцца» з Беларуссю яе нацыянальнымі сімваламі.

Піятроўскі назваў «дрэннай рэччу» разуменне мастацтва як уласнасці. «Ёсць толькі асобныя рэчы ў нацыянальных культурах, а гэта ўжо выходзіць за межы мастацтва, якія добра б мець. Такія ёсць і ў Расеі, і ў Беларусі», - сказаў ён.

Піятроўскі таксама выказаўся супраць рэстытуцыі.

Апошнія навіны