BE RU EN

1500 беларусаў адзначылі ў Менску «Дзень вышыванкі»

  • 6.10.2014, 7:55

«Дзень вышыванкі» прайшоў у сталіцы Беларусі ўпершыню.

Нягледзячы на гэта, цягам некалькіх гадзін імпрэзу наведалі больш за 1300 чалавек. Як паведамляе «Радыё Свабода», дзень беларускай вышыванкі - гэта яшчэ і фэст беларускай культуры, а на кірмашы вырабаў можна набыць як традыцыйную вышыванку, так і яе сучасную стылізацыю.

Свае творы тут прэзентуюць стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзення, сувеніраў і ўпрыгожванняў з нацыянальным каларытам.

Аўтары беларускай гульні «Паўстанцы» не толькі распавялі пра свой праект, але і далі магчымасць удзельнікам фестывалю самім занурыцца ў атмасферу 1863 года. Прайшлі майстар-класы вышыўкі і вырабаў з гліны.

Дзень вышыванкі ладзіцца ў межах кампаніі «Зробім лепш».

Апошнія навіны