BE RU EN

Фотафакт: У Гародні эвакуявалі аўтамабіль ДАІ

  • 31.10.2014, 20:43

Прычына эвакуацыі невядомая.

Сёння, 31 кастрычніка, каля 14.30 на вул.Віленская была эвакуяваная міліцэйская машына, паведамляе 015.by. Ці парушылі міліцыянты правілы паркоўкі ці машыну эвакуявалі праз няспраўнасць, пакуль невядома.

Нагадаем, што з 25 кастрычніка пачаў дзейнічаць закон аб прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў. Згодна з ім, рашэнне аб эвакуацыі прымаюць супрацоўнікі ДАІ, якія ўпаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Эвакуацыя можа адбывацца альбо з прычыны парушэння правіл паркоўкі, альбо з прычыны стварэння перашкоды для руху іншых аўтамабіляў.

Апошнія навіны