BE RU EN

Мінсельгасхарч РБ хоча спісаць віну за чуму на імпартную сыравіну

  • 31.10.2014, 19:53

Улады «знайшлі» новую прычыну АЧС.

Крыніцай геному віруса афрыканскай чумы свіней у прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў магла стаць імпартная сыравіна, заявіў прадстаўнік Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Як паведамлялася, геном свіной чумы быў выяўлены на 4-х беларускіх прадпрыемствах: Аршанскім, Менскім, Магілёўскім і Бабруйскім мясакамбінатах, піша АФН.

«Асноўная рабочая версія, якую мы сталі адпрацоўваць адразу ж пасля першага выпадку выяўлення геному віруса АЧС у беларускай прадукцыі, - крыніцай магла стаць імпартная сыравіна», - сказаў Багданаў, якога цытуе Interfax.by.

Паводле ягоных слоў, гэтая версія таксама была агучаная расейскаму боку.

«Мы са свайго боку ўзялі тайм-аўт і дамовіліся часова прыпыніць адгрузку сырой свіной прадукцыі на расейскі рынак, з тым каб правесці цалкам унутранае расследаванне на ўсіх прадпрыемствах, і пасля, калі ўсе матэрыялы будуць у нас на руках, мы іх дамо расейскім калегам», - адзначыў Багданаў.

Беларусь спыніла пастаўкі свініны ў РФ да 11 лістапада.

Ён паведаміў, што ў цяперашні час пад падазрэннем знаходзяцца дзве краіны-імпарцёры: Чарнагорыя і Малдова, у сувязі з чым з 1 лістапада часова прыпыняецца імпарт свініны з гэтых краін.

«Прадукцыю з гэтых краін мы забаранілі ўвозіць, таксама канфіскавалі ўсё ўжо ўвезенае з гэтых краін мяса», - падкрэсліў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Апошнія навіны