BE RU EN

Анатоль Байдачны: «Матч «Дынама»- БАТЭ можна назваць «залатым»

  • 31.10.2014, 17:49

Вядомы футбольны эксперт Анатоль Байдачны падзяліўся чаканнямі ад чаканага матчу «Дынама» Менск - БАТЭ.

Пра гэта ён распавёў сайту offside.by.

«Мабыць, матч можна назваць «залатым», хай ён і не апошні ў сезоне. Бо не думаю, што ў пакінутых турах каманды будуць губляць балы.

Безумоўна, траўма Ягора - гэта вялікая страта для БАТЭ. Усё ж такі гэта лідэр не толькі абароны, але і ўсёй каманды. Тубіч яшчэ не зусім адаптаваўся ў барысаўскай дружыне. Так што, мне здаецца, адсутнасць Філіпенкі можа паўплываць на вынік сустрэчы», - сказаў Анатоль Байдачны.

Апошнія навіны