BE RU EN

ЕЗ падаў пазоў супраць Расеі ў СГА

  • 31.10.2014, 16:08

Еўразвяз падаў у Сусветную гандлёвую арганізацыю пазоў супраць Расеі праз тарыфы на сельскагаспадарчыя і прамысловыя тавары.

Пра гэта піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва Reuters.

У СГА паведамляюць, што ЕЗ абвінаваціў Расею ў завышэнні тарыфаў на асобныя віды тавараў, прынамсі, на паперу, кардон, пальмавы алей, а таксама на лядоўні і камбінаваныя лядоўні-маразільнікі.

Паводле правіл СГА, у Расеі ёсць 60 дзён на ўрэгуляванне спрэчкі шляхам перамоваў з ЕЗ. У выпадку іх правалу, ЕЗ можа перадаць спрэчку на разгляд у СГА. Гэта ўжо пятая спрэчка з удзелам Расеі ў СГА.

Гэты пазоў не звязаны з забаронай Расеі на імпарт еўрапейскіх тавараў.

Нагадаем, Украіна звярнулася ў СГА ў сувязі з абмежаваннем з боку РФ на імпарт украінскай прадукцыі.

Апошнія навіны