BE RU EN

З 1 студзеня на АЗС будзе прадавацца дызель толькі класа К5

  • 31.10.2014, 14:42

З 1 студзеня 2015 на АЗС будзе прадавацца дызельнае паліва толькі экалагічнага класа К5.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

«Клапоцячыся аб чысціні навакольнага асяроддзя, беларускія нафтаперапрацоўшчыкі (ААТ Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан») цяпер могуць прапанаваць аўтамабілістам і транспартным прадпрыемствам паліва палепшанай экалагічнага якасці. Яно маркуецца па еўрапейскаму стандарту як Еўра-5, а паводле класіфікацыі, прынятай на тэрыторыі Мытнага Саюза, - як клас К5.

Узровень тэхнічнай аснашчанасці нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе сёння ў поўным аб'ёме забяспечыць патрэбнасці беларускага рынку ў дызельным паліве класа К5.

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза дазваляе зварот на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дызельнага паліва экалагічнага класа К4 да 31 снежня 2014 года.

Выконваючы патрабаванні міжнароднага рэгламенту, з 1 студзеня 2015 года беларускія аўтазаправачныя станцыі пераходзяць на продаж дызельнага паліва толькі экалагічнага класа К5 (ДТ-К5) - як зімовага, так і летняга.

Плануецца, што кошт паліва ДТ-К5 захаваецца на ўзроўні ДТ-К4», - адзначылі там.

Апошнія навіны