BE RU EN

Гурт «Океан Ельзи» адзначыць у Менску свой 20-ы дзень нараджэння

  • 31.10.2014, 14:34

Свой дваццаты дзень нараджэння самы вядомы сучасны гурт Украіны «Океан Ельзи» адзначыць у Менску.

21 лістапада музыкі выступяць на сцэне «Мінск-Арэны», піша БелаПАН.

Перад менскімі прыхільнікамі група выступіць у залатым, класічным складзе - Святаслаў Вакарчук, Юрый Хустачка, Павел Гудзімаў, Дзмітрый Шураў, Дзяніс Глінін.

Фронтмэн гурту Святаслаў Вакарчук адзначае: «У гэтыя няпростыя часы нам вельмі важна быць разам. Мы б хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурта сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзесяткі гадоў».

Са сцэны прагучаць хіты мінулых гадоў, а таксама новыя кампазіцыі.

Апошнія навіны