Адзін з верхаводаў ЛНР: У нас ёсць ядзерная боегалоўка
- 31.10.2014, 14:10
Тэрарысты не адмаўляюць сваё дачыненне да знішчэння пасажырскага «Боінга».
Сенсацыйнае прызнанне зрабіў адзін з верхаводаў баевікоў, «атаман данскіх казакоў» Мікалай Козіцын у інтэрв'ю Gazeta.ru.
«У нас у распараджэнні ядзерная боегалоўка ёсць. Іх было чатыры на Украіне, астатнія паскуднікі кудысьці сплавілі, а адну мы займелі. І яны выдатна ведаюць, што яна ў нас», - заявіў ён.
На пытанне пра збіты Boeing і скандальны аўдыёзапіс, на якім ён фактычна прызнае, што адказнасць за ягоную гібель нясуць тэрарысты, Козіцын адказаў: «Тады сказаў і цяпер паўтару: не трэба лётаць над тэрыторыямі, дзе ідзе вайна. У гэты дзень ішоў бой на Чырвоным Партызане, выбівалі паскуднікаў, якія спрабавалі нас абыйсці з тылу. Хто збіў, той і збіў, разумееце мяне?»
Нагадаем, у выніку катастрофы самалёта Boeing «малайзійскай авіялініі» ў Данецкай вобласці Украіны загінулі 298 чалавек - 283 пасажыры і 15 сябраў экіпажа.