BE RU EN

Сямашка: Дэвальвацыю трэба праводзіць хутчэй

  • 31.10.2014, 14:03

Дэвальвацыя беларускага рубля павінна ісці больш хуткімі тэмпамі, але не быць абвальнай.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, піша «Інтэрфакс».

«Я заўсёды быў прыхільнікам таго, каб у краіне з адкрытай эканомікай нацыянальная валюта аслаблялася крыху хутчэй, чым іншыя валюты (дэвальвацыя ў суседніх краінах)», - сказаў чыноўнік, выступаючы ў пятніцу ў беларускім парламенце.

Ён звярнуў увагу «дэпутатаў» на дэвальвацыйныя працэсы ў Расеі.

«Таму я мяркую, што беларускі рубель павінен аслабляцца трохі хутчэй, чым цяпер. Але вядома, дэвальвацыя павінна ісці плаўнымі тэмпамі», - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Сямашка выказаў меркаванне, што плаўнае паслабленне беларускага рубля дасць эфект у выглядзе росту экспарту беларускай прадукцыі.

Апошнія навіны