BE RU EN

Новы год у Сілічах абыдзецца даражэй, чым у Закапанэ і Татрах

  • 31.10.2014, 11:49

За адпачынак у Сілічах прыйдзецца заплаціць на 350 даляраў больш.

OPEN.BY параўнаў цэны на адпачынак у навагоднія святы на папулярных гарналыжных курортах Беларусі і Еўропы. Параўнанне атрымалася не на карысць Беларусі.

Хоць у Беларусі няма гор, гэта не перашкаджае развівацца гарналыжнаму турызму ў краіне. Асабліва папулярнымі становяцца курорты ў навагоднія святы, таму браніраваць месцы ў гатэлях варта загадзя. Асноўныя гарналыжныя комплексы ўжо выстаўляюць свае прапановы і кошты на паслугі. Так, на сайце гарналыжнага цэнтра "Сілічы" апублікаваны прайс на навагоднія туры: ад 619 да 1998 даляраў з чалавека. За 6 дзён пражывання ў стандартным двухмесным нумары з вас возьмуць 897 даляраў. Праграма гэтага тура пашыраная і ўключае: пражыванне, харчаванне, крыты каток, канатную дарогу, медыцынскія паслугі, забаўляльную праграму, экскурсіі.

Мы наважылі параўнаць такія расцэнкі з іншымі беларускімі прапановамі, а таксама з турамі аператараў у папулярныя горналыжныя курорты Еўропы (Карпаты). У кошт тура ўключаны праезд, харчаванне і віза. Разлік быў таксама на 6 дзён у двухмесным нумары.

Мяркуючы па ўсім, часам з'ехаць у такі папулярны Закапанэ пакатацца на лыжах амаль на тыдзень каштуе танней, чым выбрацца за Менск.

Апошнія навіны