BE RU EN

Супраць Парэчанкава распачатая крымінальная справа

  • 31.10.2014, 11:27

Расейскаму актору пагражае ад 7 да 12 гадоў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

«Следчым упраўленнем МУС распачатая крымінальная справа ў дачыненні да актора Міхаіла Парэчанкава паводле арт. 260 ч.4 КК Украіны.

Міхаіл Парэчанкаў, прыбыўшы ў Данецк, у складзе ўзброенай банды, асабіста ўзяў удзел у абстрэле падраздзялення ўкраінскіх узброеных сіл з аўтаматычнай зброі. Гэтыя кадры абышлі тэлеэкраны, у поўным аб'ёме выкрылі гэтага грамадзяніна Расеі ва ўчыненні злачынства на тэрыторыі Украіны. Згодна з крымінальным кодэксам Украіны, такое злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.

Сёння ж следчыя звернуцца ў суд і, перакананы, Парэчанкаў будзе абвешчаны ў вышук з санкцыяй - арышт. Непазбежна будзе падключэнне да вышуку ўі Інтэрполе. Следчыя перакананыя, што пры такіх відавочных доказах злачынства, пастанове суда - Інтэрпол актыўна падтрымае вышук, і Парэчанкаў не зможа перамяшчацца па свеце, па-за Расеяй, не будучы арыштаваным і экстрадаваным ва Украіну», - адзначыў Авакаў.

Апошнія навіны