BE RU EN

«Канвой Пуціна» перасякае мяжу Украіны

  • 31.10.2014, 9:55

Калона чацвёртага канвою, адпраўленага з Масквы ў Данбас прыбыла да расейска-украінскай мяжы.

Пачалася працэдура мытнага афармлення грузу і пашпартнага кантролю суправаджальных асоб, піша РІА «Новости».

«На КПП прысутнічаюць як расейскія, так і ўкраінскія памежнікі і мытнікі, а таксама назіральнікі ад АБСЕ», - гаворыцца ў паведамленні. Раней у Кіеве заяўлялі, што з украінскімі ўладамі чацвёрты гуманітарны канвой не ўзгоднены.

Намеснік начальніка нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях МНС Алег Воранаў распавядаў, што канвой падзяліўся на дзве калоны. Адна з іх накіруецца ў Данецк, іншая - у Луганск.

Да гэтага Расея накіравала ў Данбас тры гуманітарныя канвоі: адзін - у жніўні, два - у верасні 2014 года.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў сярэдзіне верасня назвала незаконным перасоўванне расейскага гуманітарнага канвою па ўкраінскай тэрыторыі. З яе звестак сярод грузаў, прывезеных у Данбас, ёсць зброя для баявікоў.

Апошнія навіны