Рамана Паланскага затрымалі ў Польшчы
- 31.10.2014, 9:19
Кінарэжысёра Рамана Паланскага затрымалі ў Кракаве.
Пастанова аб гэтым прынятая праз распачатую супраць яго справу ў ЗША за гвалт непаўналетняй 36 гадоў таму. Пра гэта паведамляе ZN.ua Gazeta Wyborcza.
Галівудскі рэжысёр прыехаў у Кракаў на адкрыццё Музея польскіх габрэяў. Аднак быў затрыманы паліцыяй, паколькі ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Яго даставілі ў пракуратуру ў Варшаве, дзе дапыталі.
Польская пракуратура пастанавіла пакуль не перадаваць кінарэжысёра ў рукі праваахоўнікаў ЗША, якія яго шукаюць. Супрацоўнікі амерыканскай амбасады прадставілі суду афіцыйны запыт на арышт 81-гадовага Паланскага з абгрунтаваннем. Аднак рэжысёр паабяцаў не выязджаць з Варшавы і з'яўляцца на допыты, калі пракуратура будзе патрабаваць.
Ён таксама заявіў, што хоча высветліць свой статус у Польшчы і зацікаўлены ў больш хуткім расследаванні ягонай справы аб экстрадыцыі. Таму суд прыняў пастанову, што трымаць Паланскага пад вартай няма прычын.
Нагадаем, у 2009 годзе Паланскі знаходзіўся пад арыштам праз абвінавачванне у незаконнай сувязі з 13-гадовай Самантай Гэймер. Рэжысёра затрымалі ў аэрапорце Цюрыха ў верасні 2009 года.
Пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў швейцарскай турме, у снежні 2009 года Паланскі быў адпушчаны пад заклад і пераведзены пад хатні арышт. У ліпені 2010 улады Швейцарыі прынялі пастанову не выдаваць рэжысёра ў ЗША, дзе ў дачыненні да рэжысёра дагэтуль не закрытая справа ў абвінавачванні ў незаконнай сувязі з непаўналетняй. Пасля гэтай пастановы Раман Паланскі адразу ж пакінуў тэрыторыю Швейцарыі.