BE RU EN

Парэчанкаў у Данецку страляў ва ўкраінцаў з кулямёта (Відэа)

  • 31.10.2014, 7:58

Расейскі кінаактор Міхаіл Парэчанкаў прыехаў у Данбас з паказальнымі «выступамі».

Ён прыбыў на агнявыя пазіцыі тэрарыстаў у Данецкім аэрапорце і дэманстратыўна на камеры адкрыў агонь па пазіцыях сіл антытэрарыстычнай аперацыі. На галаве расійскага акцёра была каска з надпісам "Прэса".

Пазней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што супраць актора будзе распачатая крымінальная справа за парушэнне законаў Украіны.

Нагадаем, Міхаіл Парэчанкаў часта здымаецца ў расейскіх серыялах пра сілавікоў. Шэраг украінскіх тэлеканалаў надалей паказваюць гэтыя серыялы ва Украіне.

Апошнія навіны