BE RU EN

Зняволеныя турмы ў Ізраілі наладзілі паказ мод

  • 30.10.2014, 21:33

Зняволеныя жаночай турмы Нэвэ Тырза (Neve Tirza) у ізраільскай Рамле арганізавалі паказ мод.

На мерапрыемстве жанчыны прэзентавалі свае дэбютныя калекцыі, якія ствараліся ў пенітэнцыярных установвах.

Мадэлі прайшлі па подыуму ў туфлях на высокім абцасе, прадэманстравалі адзенне ўласнага вырабу і паўдзельнічалі ў фотасесіі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Паказ быў арганізаваны ў рамках рэабілітацыйнага праекту, закліканага даць зняволеным турмы навыкі, якія яны б маглі выкарыстоўваць пасля вызвалення.

Пры стварэнні калекцый жанчыны натхняліся ўзорамі брытанскай вайсковай формы і індыйскіх рэлігійных нарадаў. Адзенне было ўпрыгожанае малюнкамі кветак, жывёл і геаметрычных фігур. На адной з сукенак, пашытай з шэрай тканіны, быў намаляваны стылізаваны турэмны нумар зняволенай.

У працэсе падрыхтоўкі да паказу зняволеныя вучыліся рабіць макіяж і спрабавалі авалодаць цырульніцкім майстэрствам.

У турме Нэвэ Тырза змяшчаецца больш за дзвесце жанчын ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў.

Фота: Oded Balilty/AP

Апошнія навіны