BE RU EN

64 дэпутаты, якія падтрымалі "законы аб дыктатуры», праходзяць у Раду

  • 30.10.2014, 19:37

54 парламентарыі абраныя ў мажарытарных акругах, 10 - праз спіс Апазіцыйнага блока.

У новае, VIII скліканне Вярхоўнай Рады праходзяць 64 народных дэпутаты, якія падтрымалі дыктатарскія законы 16 студзеня, а таксама 37 фігурантаў журналісцкіх антыкарупцыйных расследаванняў. Такія высновы можна зрабіць паводле вынікаў аналізу звестак, агучаных на сайце Цэнтрвыбаркама паводле стану на 30 кастрычніка, паведамляе рух Чесно.

54 такіх парламентарыі абраныя ў мажарытарнай акругах (53 балатаваліся як самавылучэнцы і адзін ад Блока Пятра Парашэнкі), яшчэ 10 - праз спіс Апазіцыйнага блока.

Апошнія навіны