BE RU EN

Крыўдзіцеля Дзямкова дыскваліфікавалі на два матчы

  • 30.10.2014, 19:24

Аляксандр Несцераў дыскваліфікаваны на дзве гульні за грубы прыём супраць Арцёма Дзямкова.

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ дыскваліфікаваў форварда "Адмірала" Аляксандра Несцерава на дзве гульні за штуршок на борт нападніка менскага "Дынама" Арцёма Дзямкова ў матчы рэгулярнага чэмпіянату. (1: 0).

Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на афіцыйны сайт лігі. На 23-й хвіліне Несцераў быў выдалены да канца сустрэчы. СДК перакваліфікаваў парушэнне на "атаку ззаду" і наклаў дадатковую дыскваліфікацыю на дзве сустрэчы.

Апошнія навіны