BE RU EN

Касманаўт паказаў, як робяць сэлфі ў бязважкасці

  • 30.10.2014, 18:57

Расейскі касманаўт распавёў, як здымалі сэлфі на МКС.

Ролік можна ўбачыць на старонцы Арцем'ева ў YouTube, піша «Газета.Ru».

Для аўтапартрэта касманаўт Алег Арцем'еў выкарыстаў фотаапарат, які ва ўмовах бязважкасці лунаў у паветры. На кнопку спуску самой камеры Арцем'еў не націскаў, паколькі прылада было падключаная да кампутара.

У верасні паведамлялася, што на Зямлю з паўгадавой касмічнай камандзіроўкі вярнуліся расейскія касманаўты Аляксандр Скварцоў і Алег Арцем'еў, а таксама астранаўт NASA Стывен Свонсан. Яны адпрацавалі на МКС 170 дзён.

Апошнія навіны