BE RU EN

Першае пасяджэнне Рады можа адбыцца ў канцы лістапада

  • 30.10.2014, 18:25

У "Блоку Парашэнкі" чакаюць, што кааліцыя будзе сфарміраваная цягам тыдня пасля першага пасяджэння парламента.

Першае пасяджэнне новаабранай Вярхоўнай Рады можа адбыцца ў трэцяй дэкадзе лістапада. Пра гэта заявіў кіраўнік выбарчага штаба партыі "Блок Пятра Парашэнкі" Віталь Кавальчук, піша "Украінская праўда".

Ён чакае, што ў бліжэйшыя дні будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў.

"Пасля гэтага мы зможам прадуктыўна папрацаваць", - адзначыў Кавальчук.

Паводле ягоных слоў, кааліцыя можа быць сфарміраваная цягам тыдня пасля першага пасяджэння парламента.

"Мы паставілі перад сабой задачу, што кааліцыя павінна быць сфарміраваная на працягу тыдня з моманту правядзення першага пасяджэння Вярхоўнай Рады 8-га склікання", - адзначыў Кавальчук.

Як вядома, паводле стану на 30 кастрычніка ЦВК апрацавала 99,65% пратаколаў з участкаў на выбарах у Вярхоўную Раду, якія прайшлі 26 кастрычніка. У парламент праходзяць "Народны фронт" (22,16%), "Блок Пятра Парашэнкі" (21,83%), "Самопомич" (10,98%), "Апазіцыйны блок" (9,40%), Радикальна партыя (7,45%), "Батьківщина" (5,68%).

Апошнія навіны