BE RU EN

Парэчанкаў прывёз тэрарыстам «ДНР» фільм «Паддубны»

  • 30.10.2014, 17:19

Вядомы расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў прыехаў у кантраляваны тэрарыстамі Данецк.

Як піша Газета.Ru, актор прыехаў, каб нібыта пераканацца ў захаванні замірэння.

У горадзе Парэчанкаў пакажа забаронены ва Украіне фільм «Паддубны».

Фільм пра ўкраінскага змагара, шасціразовага чэмпіёна свету ў барацьбе зняў рэжысёр Глеб Арлоў пры падтрымцы Студыі Мікіты Міхалкова Трытэ і тэлеканала Расея.

10 ліпеня фільм выйшаў на расейскія экраны. У анатацыях Івана Паддубнага называюць «рускім волатам».

Украінская Камісія ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў не рэкамендавала Дзяржкіно выдаваць карціне пракатныя пасведчанні праз грэбаванне да ўкраінскай мовы, народа і дзяржаўнасці. А асобныя факты скажоныя і перапісаныя на карысць Расеі.

Апошнія навіны