BE RU EN

Расея забараняе імпарт свініны з Беларусі

  • 30.10.2014, 17:02

Забарона будзе дзейнічаць да 11 лістапада.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая на перамовах кіраўніка службы Сяргея Данкверта з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Леанідам Зайцам у чацвер.

Пастанова звязаная з выяўленнем у прадукцыі чатырох мясакамбінатаў Беларусі геному афрыканскай чумы свіней (АЧС).

Нагадаем, Рассельгаснагляд 27 кастрычніка выявіў прысутнасць АЧС у каўбасе Бабруйскага мясакамбіната. Да гэтага інспектары ветэрынарнай службы Расеі фіксавалі сляды віруса ў прадукцыі Аршанскага, Менскага і Магілёўскага камбінатаў.

Апошнія навіны