BE RU EN

Прадпрымальнікам на будаўнічых рынках ва Уруччы адключылі святло

  • 30.10.2014, 15:32

Каб пакараць ЗАТ «Ростэм», кіраўніцтва рынку адключыла электраэнэргію ўсім.

Пра гэта паведаміў чытач charter97.org.

«Я працую на гэтым рынку. ЗАТ «Ростэм» не плаціў за святло з сакавіка гэтага года і агульная запазычанасць склала больш за мільярд рублёў. Такая ж сітуацыя была год таму. Праз гэта ўсяму рынку адключылі святло. Самае цікавае, што ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць на гэтым рынку, плацяць за святло рэгулярна. А кілават там у чатыры разы больш, чым у жыроўках, гэта значыць, людзі плацяць па рэальнай поўнай цане кілавата энэргіі!

Ад адключэння святла пакутуюць усе прадаўцы і іх пакупнікі, бо купіць, да прыкладу, люстру або святлодыёдную лямпу вельмі праблематычна, не кажучы ўжо пра тое, што вельмі холадна, а апаліць сваё працоўнае месца няма магчымасці. Такое пачуццё, што нам проста плююць у твар, а гэта ж найстарэйшы і найбуйнейшы будаўнічы рынак у Беларусі!», - Абураецца ён.

Апошнія навіны