BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як здабыць шчасце ў шлюбе

  • 30.10.2014, 15:11

Амерыканскія генетыкі правялі даследаванне, падчас якога высветлілі, ад чаго залежыць, наколькі моцным будзе шлюб.

У выпрабаваннях узялі ўдзел 830 шлюбных пар, стаж сямейнага жыцця якіх складаў 30 гадоў і больш, піша nv-news.com.

Навукоўцы прааналізавалі гены ўдзельнікаў і высветлілі, што муж і жонка былі шчаслівыя разам толькі тады, калі іх ДНК былі практычна аднолькавымі. Гэтая выснова даказвае, што закладам гарманічнага і трывалага шлюбу з'яўляюцца не толькі агульныя інтарэсы і ўзровень інтэлекту ў мужа і жонкі, а і генетычныя асаблівасці, якія, як вядома, закладваюцца раз і назаўсёды і «абмену» не падлягаюць.

У далейшым генетыкі збіраюцца працягваць вывучэнне гэтых фактаў і вызначыць, ці дзейнічае гэтае правіла шчаслівага шлюбу на людзей з цёмным колерам скуры.

Апошнія навіны