BE RU EN

Швецыя прызнала Палестыну як дзяржаву

  • 30.10.2014, 11:30

Урад Швецыі прыняў пастанову прызнаць дзяржавай Палестыну.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Адпаведную заяву зрабіла кіраўніца МЗС Швецыі Маргат Вальстрэм, піша «Газета.Ru».

«Сёння [30 кастрычніка] урад прыняў пастанову прызнаць дзяржавай Палестыну. Гэта важны крок, які сцвярджае права палесцінцаў на самавызначэнне», - сказала Вальстрэм.

З ейных слоў, усе ўмовы для прызнання Палестыны: краіна мае сваю тэрыторыю, урад і насельніцтва.

3 кастрычніка 2014 года стала вядома, што Швецыя прызнае Палестыну. Пазней улады ЗША заявілі, што Швецыя «паспяшалася» са сваёй пастановай.

Апошнія навіны