BE RU EN

У Маскве вывесілі плакат «Свабоду Украіне»

  • 30.10.2014, 11:20

Трое маладзёнаў вывесілі плакат на пешаходным мосце ў раёне вуліцы Аўтазаводская.

Пра гэта паведамляе пракрамлёўскі канал LifeNews.

«Маладзёны спакойна падняліся на пешаходны мост у раёне вуліцы Аўтазаводская і павесілі плакат на адным з баку, каб надпіс быў бачная кіроўцам аўтамабіляў», - паведамляюць расейскія журналісты.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы падобны выпадак у расейскай сталіцы.

22 жніўня руфер з Украіны расфарбаваў зорку на гмаху ў Маскве ў колеры ўкраінскага сцяга. Мустанг сам прызнаўся ў тым, што менавіта ён усталяваў напярэдадні ўкраінскі сцяг на шпілі і пафарбаваў верхнюю частку жоўтай зоркі ў блакітны колер. Акцыю ён прымеркаваў да Дня незалежнасці Украіны.

Апошнія навіны