BE RU EN

За ядзернымі аб'ектамі Францыі шпіёнілі невядомыя беспілотнікі

  • 30.10.2014, 9:20

Невядомыя беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) былі заўважаныя ў кастрычніку над сям'ю ядзернымі аб'ектамі Францыі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на энэргетычную кампанію Electricite de France (EDF).

Першы беспілотнік быў заўважаны 5 кастрычніка на ядзерным аб'екце, размешчаным недалёка ад камуны Крэс-Мепье. З 13 да 20 кастрычніка ў розных раёнах Францыі былі зафіксаваныя яшчэ шэсць БПЛА. Часцей за ўсё, як адзначылі ў кампаніі, яны з'яўляліся раніцай ці ноччу.

На працы ядзерных аб'ектаў палёты БПЛА ніяк не адбіліся, аднак EDF звярнулася ў паліцыю. У міжнароднай арганізацыі Greanpeace, прадстаўнікі якой рэгулярна праводзяць акцыі пратэсту паблізу атамных аб'ектаў, сваё дачыненне да беспілотнікаў адмаўляюць. Ва Упраўленні ядзернай бяспекі Францыі, у сваю чаргу, адмовіліся каментаваць тое, што здарылася.

Цяпер у Францыі дзейнічаюць 19 АЭС, у эксплуатацыі знаходзіцца 58 энэргаблокаў. Доля атамнай энэргетыкі ў агульным энэргетычным балансе краіны складае звыш 73 адсоткі.

Апошнія навіны