BE RU EN

Міністры абароны Польшчы і ФРГ: Слабасць правакуе агрэсію РФ

  • 30.10.2014, 9:06

Расея спрабуе як у XIX стагоддзі ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку.

Такое меркаванне выказалі міністры абароны Нямеччыны і Польшчы Урсула фон дэр Ляйен і Томаш Семоняк ў Берліне ў рамках канферэнцыі кіраўнічых кадраў Бундэсвера, паведамляе Deutsche Welle.

Як адзначыла Урсула фон дэр Ляйен, ва ўкраінскім канфлікце Расея «спрабуе як у XIX стагоддзі ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку» і дасягаць вайсковым шляхам тое, што не атрымоўваецца палітычна. Улічваючы такую сітуацыю, працягнула міністр, «варта прыстасаваць наш уласны патэнцыял вайсковага стрымлівання» да новых умоў.

Томаш Семоняк падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення палітыкі стрымлівання з боку NATO, бо нічога так не правакуе патэнцыйнага агрэсара як «слабасць і згодлівасць».

У Берліне нямецкі і польскі міністры падпісалі двухбаковы мемарандум аб узмацненні супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі абедзвюх краін.

Апошнія навіны