BE RU EN

Х'ю Лоры здымецца ў новым шпіёнскім серыяле

  • 3.10.2014, 21:42

Брытанскія акторы Х'ю Лоры і Том Хідлстон здымуцца ў новым шпіёнскім серыяле паводле раману «Начны адміністратар» Джона ле Карэ.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Hollywood Reporter.

Паводле сюжэта рамана галоўны герой салдат Джонатан Пайн выходзіць у адстаўку і становіцца начным адміністратарам ў «Майстэрт-Палас» - самым шыкоўным гатэлі Цюрыха. Тут ён сустракаецца з нейкім Онслоў-Ропэр, багатым гулякам і жаданым пастаяльцам гатэля. Пазней Джонатан дазнаецца, што гэта буйны міжнародны гандляр зброяй і забойца каханай Джонатана - Сафі. Жаданне адпомсціць зноў прыводзіць Пайн на службу ў брытанскую выведку.

Кніга была апублікаваная ў 1993 годзе.

Апошнія навіны