BE RU EN

Google створыць свой аналаг WhatsApp

  • 3.10.2014, 20:48

Кампанія Google мае намер стварыць створыць свой аналаг мэсэнджара WhatsApp.

Аб гэтым піша The Economic Times. Бясплатны дадатак ад Google для імгненнага абмену паведамленнямі будзе выпушчаны ў 2015 годзе. Паводле звестак выдання, спачатку кампанія плануе запусціць новы мэсэнджар у Індыі.

Адзначаецца, што дадатак не будзе патрабаваць рэгістрацыі старонкі ў Google, перадае Gazeta.ru. Раней Еўрапейская камісія ўхваліла куплю сэрвісу мабільных паведамленняў WhatsApp кампаніяй Facebook. Сума ўгоды склала $19 млрд.

Апошнія навіны