BE RU EN

УЕФА жорстка пакараў ЦСКА за непарадкі заўзятараў у Рыме (Відэа)

  • 3.10.2014, 18:55

УЕФА абавязаў маскоўскі ЦСКА правесці тры бліжэйшыя хатнія матчы еўракубкаў без гледачоў.

Пра гэта паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на крыніцы, блізкія да спартовай арганізацыі.

На армейцаў таксама накладзены штраф у суме 200 тысяч еўраў.

Акрамя гэтага, уваход для фанатаў "чырвона-сініх" будзе замкнёны і на дзве астатнія гасцявыя сустрэчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў - з “Манчэстэрам Сіці” і “Баернам”.

Такое пакаранне за паводзіны заўзятараў ЦСКА на матчы 1-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў-2014/15 з "Ромай" у гасцях 17 верасня.

Як паведамлялася раней, фанаты маскоўскага ЦСКА спрабавалі зладзіць непарадкі на матчы Лігі чэмпіёнаў супраць італійскай “Ромы” ў Рыме.

На 71-й хвіліне сустрэчы расейскія заўзятары спачатку пачалі закідваць італійскіх фанатаў падпаленымі фаерамі, а потым некаторыя з фанатаў армейскага клуба паспрабавалі праткнуцца на суседні сэктар, у выніку чаго завязалася бойка са сцюардамі, якія працуюць на арэне.

Пасля гэтага на сэктар з расейскімі заўзятарамі ўвялі аддзел спецыяльнага прызначэння, і неўзабаве сітуацыя знармалізавалася.

Апошнія навіны