BE RU EN

Майкл Дуглас адпраўляецца ў кругасветнае падарожжа

  • 3.10.2014, 18:41

Вядомы амерыканскі актор беларускага паходжання збіраецца падарожнічаць цэлы год.

Жыццё Майкла Дугласа наладжваецца: 70-гадоваму актору ўдалося перамагчы злаякасную пухліну і аднавіць стасункі з жонкай Кэтрын Зэтай-Джонс. Цяпер ён плануе напоўніць сваё жыццё яркімі ўражаннямі і марыць пра кругасветнае падарожжа, піша газета «Сегодня».

Дуглас даўно хацеў арганізаваць сямейны адпачынак. Спачатку пара не магла здзейсніць задуму праз маленькіх дзяцей. Затым ім перашкодзіла хвароба актора. Рознагалоссі ў сям'і прымусілі сям'ю забыцца пра ранейшыя планы. Цяпер зорка галівудскага кінематографа што б там ні было мае намер спраўдзіць запаветныя мары і збіраецца цэлы год прысвяціць адпачынку. Майкл ужо пачаў планаваць маршрут і прапануе жонцы адправіцца ў падарожжа на старым даследчым судне. Кэтрын палохае гэтая ідэя, і яна аддае перавагу больш камфартабельнай сучаснай яхце.

У наступным годзе ажыццявіцца яшчэ адно запаветнае жаданне актора - у пракат выйдзе фільм «Чалавек-мураш». Раней Дуглас прызнаваўся, што заўсёды марыў супрацоўнічаць кампаніяй Marvel і ўзяць удзел у супергеройскім кіно.

Апошнія навіны