BE RU EN

Памёр мастак і былы палітвязень Рыгор Кійко

  • 3.10.2014, 17:59

Сёння ў рэанімацыі памёр адзін з першых беларускіх палітвязняў Рыгор Кійко.

Пра гэта на сваёй станіцы ў «Фэйсбуку» паведаміла актывістка апазіцыі Галіна Сіўчык.

«Сёння ў рэанімацыі 10-й лякарні памёр былы палітвязень, мастак Рыгор Кійко», - напісала яна.

Першы раз Рыгор Кійко быў арыштаваны вясной 1996 года. Яго затрымалі праз некалькі дзён пасля «Чарнобыльскага шляху» падчас пікету ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго асудзілі на 8 дзён.

23 сакавіка 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкавання Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях у абароне Курапатаў супраць пашырэння Менскай кальцавой дарогі. 8 лістапада 2001 падчас нападу спецназаўцаў на лагер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна збіты.

Фота: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны