BE RU EN

Парашэнка наважыў звольніць старшыню Дзяржаўнай памежнай службы, прызначанага яшчэ Кучмам

  • 3.10.2014, 17:56

Прэзідэнт Пётр Парашэнка падпіша ўказ аб адстаўцы Мікалая Літвіна з пасады старшыні Дзяржаўнай памежнай службы.

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў падчас візіту ў Львоў.

«У структуры памежнай службы - падпісаць указ аб адстаўцы Літвіна», - такім чынам прэзідэнт адказаў на пытанне пра тое, да якога часу будзе працаваць у гэтым ведамстве Мікалай Літвін.

Мікалай Літвін узначальвае памежную службу з лістапада 2001 года. У прыватнасці, 12 лістапада 2001 г указам прэзідэнта ён быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта ў справах аховы дзяржаўнай мяжы - камандуючым памежнымі войскамі, а 31 ліпеня 2003 года прэзідэнт Леанід Кучма прызначыў Літвіна старшынём Дзяржаўнай памежнай службы.

Фота: AP/Sergei Grits

Апошнія навіны