BE RU EN

У Смалявіцкім раёне разбіўся да смерці таксіст, пасажырка ў лякарні

  • 3.10.2014, 16:48

Аварыя з удзелам таксоўкі здарылася 2 кастрычніка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

Паблізу вёскі Барсукі Смалявіцкага раёна 2 кастрычніка а 02.40 кіроўца таксоўкі службы «107», кіруючы аўтамашынай «Мэрсэдэс», з'ехаў у кювет, стукнуўся ў дрэва і загінуў.

Пасажырка 1977 года нараджэння, непрацуючая, якая ехала з ім, змешчаная ў лякарню. Абодва жыхары Барысава (Менская вобласць).

Апошнія навіны