BE RU EN

Парашэнка прыняў пастанову падпісаць закон аб люстрацыі

  • 3.10.2014, 16:21

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыняў пастанову падпісаць закон аб люстрацыі.

Пра гэта паведаміў у Twitter прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цэголка.

«Парашэнка: я пастанавіў падпісаць закон. Люстрацыі быць! Дзяржапарат будзе ачышчаны ад агентаў КДБ і галоўных асоб Партыі рэгіёнаў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара.

Закон «Аб ачыстцы ўлады» быў прыняты парламентам 16 верасня. Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў падпісаў яго 25 верасня.

Апошнія навіны