BE RU EN

Лідская «Лакафарба» пераходзіць на чатырохдзёнку?

  • 3.10.2014, 14:43

У кастрычніку работнікаў адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, а з лістапада чакаецца ўвядзенне чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Пра гэта паведамляе чытач charter97.org з Ліды.

У прыёмнай выконваючага абавязкі дырэктара ААТ «Лакафарба» журналіста charter97.org запэўнілі, што гэта «ўсяго толькі чуткі».

«Без каментароў. Я нічога на сённяшні дзень не магу патлумачыць, таму гэта пакуль толькі на ўзроўні чутак. Да нас прыязджае група працаўнікоў канцэрна «Белнафтахім» і міністэрства на наступным тыдні, і будуць разглядаць усе гэтыя пытанні ў працоўным парадку», - паведаміла супрацоўніца прадпрыемства.

Нагадаем, учора паступіла паведамленне аб пераходзе Менскага трактарнага завода (МТЗ) на чатырохдзёнку, а таксама аб няпоўнай аплаце часткі рабочых дзён. Акрамя гэтага, Менскі аўтазавод (МАЗ) перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень.

Апошнія навіны