BE RU EN

У Жодзіне з інтэрната каледжа эвакуявалі 28 чалавек

  • 3.10.2014, 14:22

Сёння з інтэрната Жодзінскага політэхнічнага каледжа праз пажар былі эвакуяваныя 28 чалавек.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Менскім абласным упраўленні МНС Беларусі.

"Паведамленне аб пажары ў пяціпавярховым інтэрнаце Жодзінскага політэхнічнага каледжа паступіла на "101", а 11.26. У службу выратавання патэлефанаваў вахцёр інтэрната. Да прыбыцця работнікаў падраздзяленняў МНС па лесвiчных маршах эвакуяваныя 28 чалавек», - распавялі ў МНС.

Выратавальнікам, якія прыбылі да месца выкліку, стала вядома, што ішоў дым з акна пакоя другога паверха. На працягу дваццаці хвілін пажар быў ліквідаваны. "У выніку ўзгарання пашкоджаныя 2 ложкі, аконны блок, шафа, закураныя сцены і столь пакоя памерам 3х4, размешчанага на другім паверсе інтэрната", - адзначылі ў ведамстве.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Фота: МНС

Апошнія навіны