BE RU EN

Новы генеральны сакратар NATO перш за ўсё наведае Польшчу

  • 3.10.2014, 14:20

Новы генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнберг у панядзелак, 6 кастрычніка, наведае Польшчу.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Альянсу, падчас візіту Сталтэнберг правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, старшынёй урада Эвай Копач, міністрам абароны Томашам Сэманякам і міністрам замежных спраў Гжэгажам Схецінам. Сталтэнберг плануе таксама наведаць авіябазу ў польскім Ляску.

Як вядома, Польшча належыць да краін, якія бачаць пагрозу для сваёй бяспекі праз расейскую агрэсію супраць Украіны. NATO на саміце ў Нью-Порце ў верасні наважыла ўзмацніць абарону ўсходніх хаўруснікаў, дамовіўшыся, сярод іншага, аб стварэнні сілаў хуткага рэагавання. На днях у Польшчы ажыўленую дыскусію выклікала публікацыя ў нямецкім Spiegel аб тым, што NATO не зможа выканаць дэкларацыю апошняга саміту ва ўзмацненні абароны ўсходніх хаўруснікаў.

Апошнія навіны