BE RU EN

Расея сцягвае дадатковыя войскі і баявую тэхніку пад Марыупаль

  • 3.10.2014, 14:03

Да Марыупаля сцягваюцца новыя падраздзяленні Узброеных сіл Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў зводных звестках інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА за 3 кастрычніка.

"На паўднёвым кірунку пад Марыупалем выведкай зафіксавана прыбыццё баявой тэхнікі ВС РФ. Таксама ў гэтым кірунку прыбылі падраздзяленні ВС расейцаў, знаходжанне якіх мы раней фіксавалі на тэрыторыі Растоўскай вобласці. Гаворка ідзе пра вайскоўцаў 100-й разведвальнай брыгады ВС РФ з Паўночнай Асеціі», - распавёў прадстаўнік Інфацэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

Таксама, паводле звестак ведамства, расейскія падраздзяленні вядуць актыўную разведку з дапамогай беспілотнікаў.

Апошнія навіны