BE RU EN

У Менску ўключылі ацяпленне ў садках і школах

  • 3.10.2014, 14:02

Паветра ў лякарнях, школах, дзіцячых садках і іншых установах нарэшце прагрэецца да нармальнай тэмпературы.

Гэта спажыўцы першай групы. Цяпло ім пачынаюць падаваць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу 5 дзён ніжэйшая за 10 градусаў. Жылфонд атрымае цяпло пры 5-дзённай тэмпературы не вышэй за 8 градусаў, паведамляе БелТА.

У Віцебскай вобласці 2 кастрычніка ва ўсіх сацыяльных установах уключылі ацяпленне. Цяпло пачало паступаць у школы і дашкольныя ўстановы, медыцынскія і ўстановы сацыяльнага забеспячэння, музеі, бібліятэкі і дзяржаўныя архівы рэгіёну.

З 30 верасня сацыяльныя ўстановы Гомеля падлучаныя да ацяплення. У другой палове дня цяпло пачало паступаць у лякарні, школы, дзіцячыя сады і іншыя сацыяльныя ўстановы.

Апошнія навіны