BE RU EN

Пяскоў не стаў зняпраўджваць інфармацыю аб надаванні грамадзянства Януковічу

  • 3.10.2014, 12:49

Сітуацыю з грамадзянствам былых украінскіх кіраўнікоў адмовіліся каментаваць і ў Федэральнай міграцыйнай службе.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не збіраецца рэагаваць на паведамленні аб надаванні грамадзянства Расеі былому прэзідэнту, прэм'ер-міністру і генпракурору Украіны.

«Мы не будзем рэагаваць на эскапады дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны», - сказаў Пяскоў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

У Федэральнай міграцыйнай службе сітуацыю таксама адмовіліся каментаваць.

Раніцай у пятніцу, 3 кастрычніка, дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што сем'ям былых вышэйшых украінскіх чыноўнікаў нададзенае расейскае грамадзянства. Гаворка ідзе пра сем'і былога прэзідэнта Віктара Януковіча, былога прэм'ер-міністра Мікалая Азарава і былога генпракурора Віктара Пшонкі, паведамляе РБК.

Апошнія навіны