BE RU EN

«Нафтагаз» пачаў купляць нарвежскі газ

  • 3.10.2014, 12:22

НАК «Нафтагаз Украіны» з 1 кастрычніка пачаў атрымліваць прыродны газ паводле кантракту з нарвежскай нафтагазаздабыўнай кампаніяй Statoil.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ва ўрадзе.

З яе слоў, пастаўкі паліва вядуцца праз славацкі газавы калідор у аб'ёме блізу 12-15 млн куб м ў дзень.

«У сераду былі зробленыя першыя пастаўкі нарвежскага газу, аб'ёмы імпарту складаюць прыблізна палову магутнасці праз Славакію», - сказаў ён.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што дасягненне падобнай дамоўленасці дасць магчымасць забяспечыць дыверсіфікацыю паставак газу са стараны Еўропы.

У прэс-службе «Нафтагаза Украіны» пакуль не камэнтуюць інфармацыю.

Апошнія навіны