BE RU EN

Лонданскія тэлефонныя будкі ператвораць у зарадныя станцыі

  • 3.10.2014, 11:54

Знакамітыя чырвоныя тэлефонныя будкі ў Лондане, якія выйшлі з ужытку, перафарбуюць у зялёны колер і пераабсталююць ў станцыі ладавання для смартфонаў.

Пра гэта паведамляе BBC News. Першая будка новага ўзору ўжо запрацавала на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд.

Сістэма носіць назву Solarfox і працуе ад сонечнай панэлі, усталяванай на даху будкі. У сувязі з гэтым станцыя функцыянуе толькі ў светлы час дня. Зарадзіць апарат можна бясплатна, але ў працэсе давядзецца праглядзець рэкламу - відэаэкран, на якім яе транслююць, забяспечылі спецыяльнай абаронай ад вандалаў і зласлівых карыстальнікаў смартфонаў. Як запэўніваюць вынаходнікі, за дзень ў будцы можна наладаваць да сотні тэлефонаў, у сярэднім ёй карыстаюцца шэсць чалавек у гадзіну, піша Lenta.ru.

Усяго ў Лондане налічваецца каля васьмі тысяч нявыкарыстаных тэлефонных будак. Некаторыя з іх пераабсталяваныя пад бібліятэкі і нават пад карцінныя галерэі. Пакуль незразумела, наколькі запатрабаванай апынецца іх мадэрнізацыя ў рамках праграмы Solarbox і ці захочуць карыстальнікі падчас ладавання тэлефона амаль гадзіну глядзець рэкламу мабільных прыкладанняў і сацыяльных праектаў.

Фота: Carl Court/AFP

Апошнія навіны