BE RU EN

Расея скараціла пастаўкі газу ў Румынію

  • 3.10.2014, 11:12

Расейскі канцэрн «Газпрам» скараціў на 13% пастаўкі прыроднага газу ў Румынію.

Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце энэргетыкі краіны, паведамляе Укрінфарм.

Пастаўкі расейскага газу ў Румынію скарацілі на 13% у параўнанні з запланаванымі аб'ёмамі. Штодзённыя аб'ёмы пастаўляемага ў Румынію паліва складаюць сёння не больш за 200 тысяч кубаметраў паліва», - адзначаецца ў прэс-камюніке Дэпартамента.

Падкрэсліваецца таксама, што штодзённы аб'ём здабычы ўласнага прыроднага газу ў Румыніі складае прыкладна 31 мільён кубічных метраў, што на 9 мільёнаў кубаметраў перавышае аб'ёмы спажывання паліва ў дзень.

Са словаў румынскага міністра энэргетыкі Рэзван Нікалеску, Румынія ўжо прывыкла да такіх паводзінаў Газпрама, а румынскім спажыўцам не варта турбавацца, так як краіна мае дастатковую колькасць паліва для забеспячэння спажыўцоў у зімовы перыяд. Міністр адзначыў, што штодня ў газасховішчы краіны паступаюць да 9 мільёнаў кубічных метраў газу.

Апошнія навіны