BE RU EN

Тры аўто згарэлі ноччу ў двары ў Гомелі

  • 3.10.2014, 10:52

Прычына пажару пакуль высвятляецца, не выключаецца наўмысны падпал.

Сёння а першай гадзіны ночы ў Гомелі ў двары шматкватэрных дамоў у мікрараёне «Гомсельмаш» загарэлася легкавушка «Аўдзі A4». Ратавальнікі, што прыбылі патушылі пажар, але ў выніку ў аўто пашкоджаны маторны адсек, кузаў і салон.

Як распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, агонь пашкодзіў і дзве легкавушкі, што стаялі побач - «Аўдзі 80» і «Рэно Меган». Прычына пажару пакуль высвятляецца, не выключаецца наўмысны падпал.

Апошнія навіны