BE RU EN

У Менскім раёне ўвялі ў эксплуатацыю дамы... без каналізацыі

  • 3.10.2014, 10:31

У студзені-чэрвені гэтага года ў Менскай вобласці ўведзеныя ў эксплуатацыю 57 дамоў з пераліку шматкватэрных жылых дамоў са звышнарматыўным тэрмінамі будаўніцтва.

Большасць «праблемных» дамоў размешчаныя менавіта ў сталічным раёне, паведамляе Камітэт дзяржкантролю Менскай вобласці ў выніку праверкі Упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Менскага раёна.

Як паведаміла charter97.org прэс-служба КДК, падчас праверкі УКБ Менскага раёна, які выступіў заказчыкам па 14 такім дамах, высветленыя парушэнні парадку іх ўводу ў эксплуатацыю. Акрамя таго, выкрытыя факты няякаснага выканання будаўнічых работ, а таксама выканання работ з адступленнем ад праектна-каштарыснай дакументацыі.

На момант праверкі ў шасці здадзеных у эксплуатацыю дамах падрадчыкі ўсё яшчэ выпраўлялі недаробкі і агрэхі, а пяць такіх дамоў наогул не заселеныя, паколькі ў іх адсутнічаюць элементарныя ўмовы для пражывання - газ, вада, энергазабеспячэнне або каналізацыя.

Так, пасля ўводу ў эксплуатацыю 80-кватэрнага жылога дома ў вёсцы Прылукі Менскага раёна (ЖБВК «Прылукі-1») высветлілася, што два пад'езды не падлучаныя да цэнтральнай каналізацыі.

«Гэткі «неістотны» недахоп, вядома, меў месца і 2,5 месяца таму, аднак ён не спыніў службовых асоб УКБ Менскага раёна, а таксама іншыя арганізацый і дзяржорганы ад падпісання акта ўводу ў эксплуатацыю. Аналагічныя факты, выяўленыя пры здачы іншых «праблемных» дамоў, выклікаюць справядлівую незадаволенасць будучых жыхароў», - адзначылі ў КДК.

Апошнія навіны