BE RU EN

Для «Цал Дзір Біе» закупляюць сістэму радыёманіторынга за 5,5 мільярдаў

  • 3.10.2014, 10:07

Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі абыходзіцца беларусам усё даражэй.

Заяўка аб правядзенні таргоў у выбары пастаўшчыка абсталявання аўтаномнай маніторынгавай сістэмы (радыёманіторынг) для аб'екта будаўніцтва УП «УКБ Менгарвыканкама» з'явілася 2 кастрычніка на партале дзяржзакупак. Кошт, які УКБ Менгарвыканкама гатовы выплаціць са сродкаў мясцовага бюджэту, перавышае 5 471,7 млн рублёў, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

У тым, што пад «аб'ектам будаўніцтва» УКБ разумее менавіта так званы Палац Незалежнасці, у народзе названы «Цал Дзір Біе», пераканацца даволі лёгка. На тым жа icetrade.by вісіць леташняя заяўка УКБа аб закупцы абсталявання аўтаномнай маніторынгавай сістэмы (радыёманіторынг) для аб'екта будаўніцтва «Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўскай - пр. Пераможцаў - р. Свіслач».

Адзінае адрозненне складаецца ў тым, што адказны працаўнік УКБа ў мінулым годзе ці то заленаваўся, ці то наўмысна не пажадаў паказаць кошт лота. Згодна з конкурсным дакументам тую, больш раннюю, закупку павінны былі аплаціць з бюджэту горада Менска. Аднак з нейкай прычыны праз два месяцы пасля размяшчэння прапановы працэдура закупкі, як прызналі яе арганізатары, не адбылася.

Для чаго ж можа быць прызначаная такая сістэма? Цяжка пра гэта казаць, не маючы ўсёй даступнай УКСу інфармацыі. Аднак, калі верыць расейскай Вікіпедыі, сярод абласцей прымянення радыёманіторынга вылучаюць атрыманне інфармацыі аб працуючых перадатчыках у пэўнай мясцовасці з мэтай іх выяўлення або кантролю, а таксама выяўленне, назіранне, перахоп і апрацоўка дадзеных. Гэта значыць адной з разнавіднасцяў радыёманіторынга з'яўляецца радыёразведка. Зрэшты, высновы рабіце самі.

Апошнія навіны