BE RU EN

Налётчык на абменнік у ГЦ «Шчасце» памёр у лякарні

  • 3.10.2014, 9:46

Гэта адбылося ў другой палове дня 2 кастрычніка.

Пра гэта паведаміла ў сённяшнім нумары газета «СБ - Беларусь сегодня».

Нагадаем, 1 кастрычніка 23-гадовы жыхар Мастоўскага раёна ўварваўся ў пункт абмену валют «БелСвісБанк» у ГЦ «Шчасце» на праспекце Незалежнасці ў Менску (ст. метро «Усход») падчас абедзеннага перапынку. Ён быў узброены і ўзяў у закладнікі 18-гадовую касірку. Праз тры з паловай гадзіны налётчык быў абясшкоджаны.

Раней відавочцы паведамлялі сайту charter97.org, што нападнік быў альбо забіты сілавікамі, альбо смяротна паранены.

У Следчым камітэце РБ учора распавялі, што налётчык на абменнік - 23-гадовы жыхар Мастоўскага раёна.

Сваякі загінулага паведамлялі, што ён служыў дэсантнікам у Берасці.

- Ён нарадзіўся ў вёсцы. Потым з бацькамі яны пераязджалі то ў адзін горад, то ў іншы. Цяпер жывуць у Мастах. Сяргей адслужыў у войску ў Берасці, яго там вельмі хвалілі, дэсантнікам быў. Апошні час працаваў у Маскве ахоўнікам у клубе, а вясной вярнуўся дадому, проста адпачываў, нікуды не ўладкоўваўся, - распавяла бабуля хлопца.

Фота: Цімафей Дранчук
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Апошнія навіны