BE RU EN

Расейскія вайскоўцы: Нашых ў Данбасе 2000 палегла (Відэа)

  • 29.10.2014, 20:28

Расейская праваабаронца Алена Васільева апублікавала перахоп размовы вайскоўцаў РФ, у якой яны абмяркоўваюць страты ва Украіне.

Падчас размовы паміж двума вайскоўцамі РФ высвятляецца, што непасрэдна ў грузавіках так званага пуцінскага "гумканвоя" на тэрыторыю Украіны дастаўляліся салдаты расейскага войска, як тэрмінавікі, так і кантрактнікі, першых праўда, потым адправілі назад, піша obozrevatel.com.

Акрамя таго адзін з вайскоўцаў, Ілля, распавядае пра 2000 загінуўшых салдат, якія, паводле ягоных слоў, прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе, сам ён, паводле ягоных слоў, прыехаў "на радзіму" ў Расею ў адпачынак, а пабываць паспеў і ў Луганску, і ў Данецку, дзе трапіў пад абстрэл, пасля чаго і "сам ляжаў у бальнічцы".

Таксама ён распавядае падрабязнасці "суправаджэння гуманітаркі", калі расейскія вайскоўцы проста выскоквалі з прычэпаў "гумканвоя" для прачэсвання.

"Першы раз страшна толькі, а другі - ужо не", - адказвае Ілля.

Потым ён хваліцца, што "каму тут сутачныя выплацяць, а каму і медалі дадуць".

Апошнія навіны